Міні-дзіцячы садок

Група кароткачасовага знаходжання з беларускай мовай навучання для дзяцей ад 2 да 7 гадоў

Заняткі ў групе тыпу міні-дзіцячы садок — гэта магчымасць для малянят займальна і з карысцю правесці час. Распрацаваныя намі праграмы  ўлічваюць узроставыя запатрабаванні дзяцей і накіраваныя на гарманічнае і своечасовае развіццё.

У кожны занятак абавязкова ўключаныя практыкаванні і гульні, якія спрыяюць развіццю ў дзяцей эмоцый, інтэлекту, гаворкі, увагі, памяці, уяўлення, а таксама ўсвядомленасці, адказнасці за свае дзеянні і здольнасці вырашаць пастаўленыя задачы. Маляняты атрымліваюць першы досвед самастойнасці, вучацца гуляць і мець зносіны між сабою і з дарослымі.

 

У аснове праграмы заняткаў —  міжнародная адукацыйная праграма «Step by Step»

У праграме паслядоўна рэалізуецца ідэя, што дзіця спазнае свет сам, выкарыстоўваючы і адначасова развіваючы свае прыродныя задаткі, здольнасці і схільнасці. Пры гэтым роля дарослага ў тым, каб далікатна і ненадакучліва дапамагаць яму, арганізаваць асяроддзе такім чынам, каб яно само «падштурхоўвала» дзіця да дзеяння.

 

Змест заняткаў:

  • Фізічнае здароўе (аздараўленчая гімнастыка, хада, практыкаванні на развіццё спрыту, хуткасці і інш. рухальных навыкаў, калектыўныя гульні);
  • Інтэлектуальнае развіццё (лік, чытанне, літары, развіццё ўвагі, логікі, памяці, мыслення);
  • Ангельская мова;
  • Тэатральныя заняткі (музычныя і танцавальныя заняткі, развіццё гаворкі);
  • Заняткі на знаёмства з навакольным светам;
  • Творчыя заняткі (лепка, маляванне, аплікацыя);
  • Развіццё гаворкі (лагапедычныя і артыкуляцыйныя практыкаванні);
  • Пясочная тэрапія, водная тэрапія, казкатэрапія.

Заняткі праводзіць Кацярына Глухоўская

Арганізацыя заняткаў

Дзеці ў групе знаходзяцца самастойна, без суправаджэння сваіх бацькоў. Група рознаўзроставая, што дазваляе малянятам лягчэй перанесці адаптацыю і цягнуцца ў развіцці за старэйшымі, а старэйшыя дзеці вучацца клапаціцца пра малянят, дапамагаць і вучыць іх.

Група да 8 чалавек.

Працягласць знаходжання ад 1 да 4-х гадзін тры разы на тыдзень. Азнаёміцца з раскладам заняткаў вы можаце тут або па тэлефонах у адміністратара

+375 29 654 09 54

+375 33 654 09 61

+375 25 614 39 85

 

Запісвайцеся на заняткі цяпер! Чакаем Вас!

ПОДПИСАТЬСЯ НА РАССЫЛКУ

Узнавайте о самых последних новостях МЕЛЬНИЦЫ

ДВЕРИ СЕМЕЙНОГО ЦЕНТРА МЕЛЬНИЦА ОТКРЫТЫ ДЛЯ ВАС ЕЖЕДНЕВНО С 09.00 ДО 21.00

КОНТАКТЫ

+375 29 654 09 54

пр.Независимости, 185

ООО "Мельница добра" УНП 192512438
Свидетельство выдано 28 июля 2015 г. Минским горисполкомом за номером 0106610
Счет BY89SLAN30122449800170000000 ЗАО БАНК ВТБ БЕЛАРУСЬ, БИК SLANBY22