МАМАНЯТЫ

Комплексныя заняткі, якія накіраваныя на агульнае фізічнае, разумовае і творчае развіццё малянят ад 1 да 3 гадоў.

маманятыЗаняткі ў групе “Маманяты” накіраваныя на рознабаковае развіццё дзяцей ранняга ўзросту. Маючы зносіны праз дотыкі, рухі, разнастайныя гульні, вы атрымаеце сапраўднае задавальненне ад развіцця і сутворчасць са сваім дзіцём. Гэта ні з чым не параўнальнае пачуццё – бачыць, як тваё маляня расце і развіваецца, дасягае новых вяршыняў і спазнае гэты дзіўны свет!

Дзеці да 3-х гадоў вельмі хутка развіваюцца, адзін этап змяняе іншы. Нашы заняткі пабудаваны такім чынам, каб накіраваць увагу менавіта на тую сферу развіцця маляняці, якая найболей актуальная ў яго ўзросце.

Змест заняткаў

Кожны занятак складаецца з некалькіх блокаў, якія гарманічна развіваюць вашага маляня з розных бакоў у залежнасці ад яго ўзросту:

  • Сэнсарны блок – маляняты знаёмяцца з формай, колерам і памерам прадметаў, развіваюць нюх, дотык і тактыльныя адчуванні.
  • Маўленчы блок – развіццё гаворкі пасродкам пальчыкавай гімнастыкі (бо маўленчае развіццё залежыць ад дробнай маторыкі), а таксама артыкуляцыйная гімнастыка.
  • Пазнавальны блок – развіццё памяці, мыслення, увагі ў гульнявой форме, зразумелай маляню.
  • Творчы блок – развіццё творчых здольнасцяў маляняці.
  • Музычны блок – развіццё музычных здольнасцяў, а таксама ўменні слухаць і разумець музыку.
  • Псіхалагічны блок – пясочная тэрапія, водная тэрапія, казкатэрапія, якія накіраваны на гарманічнае развіццё дзіцяці, на развіццё дробнай маторыкі.

Арганізацыя заняткаў

Узроставыя групы: 1 – 1,5 гады; 1,5-2,5 гады; 2,5-3 гады.

Маляняты да 3 гадоў займаюцца разам з мамай (ці іншым блізкім яму дарослым), якая прымае непасрэдны ўдзел у занятку, служыць яму прыкладам і падтрымкай. Акрамя таго, прысутнасць мамы  забяспечвае дзіцяці бяспечнае становішча, толькі пры наяўнасці якога ён можа цалкам паслабіцца і накіраваць сваю нястрымную энергію на спазнанне і развіццё.

Заняткі праходзяць два разы ў тыдзень па 55 хвілін.

+375 29 654 09 54

+375 33 654 09 61

 

ЗАПІСАЦЦА НА ЗАНЯТАК ON-LINE

ПОДПИСАТЬСЯ НА РАССЫЛКУ

Узнавайте о самых последних новостях МЕЛЬНИЦЫ

ДВЕРИ СЕМЕЙНОГО ЦЕНТРА МЕЛЬНИЦА ОТКРЫТЫ ДЛЯ ВАС ЕЖЕДНЕВНО С 09.00 ДО 21.00

КОНТАКТЫ

+375 29 654 09 54

пр.Независимости, 185

(вход со двора, возле 7 подъезда)

ООО "Мельница добра" УНП 192512438

Свидетельство выдано 28 июля 2015 г. Минским горисполкомом за номером 0106610

Форма подписки
X

Ваше имя

Ваш телефон (с кодом)

Дата рождения ребенка:

Записаться на:

Комментарий

X
Запись

X
Записаться online

Ваше имя

Ваш телефон (с кодом)

Дата рождения ребенка:

Записаться на:

Комментарий

X
×
Хотите что-то уточнить?
Загрузка...